Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Міжнародны дзень роднай мовы

Дата: 23 февраля 2018 в 14:08, Обновлено 23 февраля 2018 в 14:16
Автор: Колос Е. О.
1 058 просмотров

    21 лютага наша школа далучылася ў чарговы раз да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Як і ў мінулым годзе, на ўваходзе кожнага з нас сустракалі “роднай мовы шчырыя і ветлівыя словы”: добры дзень, калі ласка, прывітанне, як маешся? і інш.

    Удзел у нашым свяце прынялі многія вучні, настаўнікі, а таксама адміністрацыя школы. З самага ранку ў фае было арганізавана галасаванне за “самае беларускае слова”. Дзеці і дарослыя з радасцю пакідалі свае васількі ў скрыначках з адпаведнымі назвамі: калі ласка, дзякуй, бульба, дранікі, каханне. Па выніках галасавання, “самым беларускім” стала слова бульба.

  

  

      Самыя маленькія школьнікі змаглі паглядзець мультфільм “Фіксікі” па-беларуску. А старшакласнікі заспявалі пад гітару песню “Простыя словы”.

  

      Аказалася, што выкладаць прадметы па-беларуску могуць  не толькі беларусаведы. Напрыклад, значную частку свайго ўрока на роднай мове выкладала настаўніца матэматыкі Шчэрба В.М. Самае цікавае, што вучні стараліся падтрымаць свайго педагога і спрабавалі адказваць на беларускай мове. Кожны год настаўніца рускай мовы Лынько А.М. свае ўрокі таксама пачынае з уступнага слова па-беларуску.

     Вельмі радуе, што да святкавання Дня роднай мовы далучаецца ўсё большая колькасць людзей. І на гэты раз адміністрацыя школы, настаўнікі і вучні падтрымалі “беларускі дрэс-код”. У іхнім  гардэробе прысутнічалі нацыянальныя колеры: чорны, белы і чырвоны.

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы  не завершана. Яшчэ ёсць час прыйсці ў школу і сфатаграфавацца каля літары “ў нескладовае”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.