Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры
4 снежня пачаўся Тыдзень беларускай мовы i лiтаратуры для вучняў пачатковых класаў.
У актавай зале адбылося ўрачыстае адкрыццё. Для вучняў прайшло свята «Гучы, наша родная мова».
Таксама быў праведзены конкурс малюнкаў «Падарожжа ў краiну слоў».
5 снежня сярод вучняў III класаў быў праведзены турнiр знаўцаў беларускай мовы. Пераможцам стала каманда вучняў III «Д» класа.
Сярод вучняў II класаў прайшла алiмпiяда па беларускай мове.
6 снежня вучнi паглядзелi спектакль Брэсцкага тэатра лялек «Дзед i жораў».
У класах прайшла акцыя «Чытаем па-беларуску», дзе гучалi творы беларускiх паэтаў i пiсьменнiкаў. Сярод вучняў III класаў была праведзена алiмпiяда па беларускай мове.
7 снежня прайшоў конкурс мастацкага чытання «Гучы, мая родная мова».
Пераможца конкурса сярод вучняў I класаў Кабяцкая Палiна (I «А» клас) |
Пераможца конкурса сярод вучняў II класаў - Бяржанiн Мiкiта (II «Г» клас) |
Пераможца конкурса сярод вучняў III класаў - Севянюк Аляксандра (III «В» клас) |
Пераможца конкурса сярод вучняў IV класаў - Ярмольчык Ксенiя (IV «В» клас) |
Для вучняў IV класаў была праведзена iнтэлектуальная гульня «Вясёлка». Пераможцам стала каманда вучняў IV «А» класа.
У кабiнетах пачатковых класаў былi створаны куткi беларускай мовы.
8 снежня для вучняў II класаў быў праведзены вусны часопiс «Песняры беларускай зямлi, прысвечаны да 135-годдзя з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа. Другакласнiкi пазнаёмiлiся з жыццём i творчасцю народных паэтаў.
Сцэнка з дзяцiнства Янкi Купалы |
Iнсцэнiроўка верша Якуба Коласа «На рэчцы» |
Сярод вучняў III класаў была праведзена алiмпiяда па беларускай мове.
9 снежня ў актавай зале школы адбылося ўрачыстае закрыццё Тыдня беларускай мовы i лiтаратуры для вучняў I – IV класаў. Пераможцы конкурсаў, алiмпiяд былi ўзнагароджаны граматамi. Таксама былi выказаны падзякi самым актыўным удзельнiкам Тыдня.