21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы.
Напярэдадні ў актавай зале прайшло пазнавальнае мерапрыемства “Адвечны голас Радзімы”, прысвечанае Дню роднай мовы, для вучняў 7-ай паралелі.
Вучні 7 “А”, 7 “Б”, 7 “Д”, 6 “Б”, 6 “Г” класаў расказвалі пра гэта свята, пра гістарычны шлях беларускай мовы. Нагадалі прысутным, што родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і сродак выяўлення душы чалавека, знак яго прысутнасці на зямлі. Родная мова – адвечны голас Радзімы.
Любіце і шануйце беларускую мову, бо яна – НАША!