Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі»

Дата: 13 марта 2018 в 12:11, Обновлено 15 марта 2018 в 14:43
Автор: Колос Е. О.
1 244 просмотра

     2 сакавіка 2018 года ў БрДУ імя А.С. Пушкіна прайшоў адкрыты ўніверсітэцкі конкурс чытальнікаў «Таямніцы слова і думкі», прысвечаны 70–годдзю з дня нараджэння выдатнай беларускай паэтэсы і перакладчыцы Яўгеніі Янішчыц. У конкурсе прынялі ўдзел вучні 5–11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў горада Брэста, навучэнцы ліцэяў і каледжаў Берасцейшчыны, а таксама студэнты розных факультэтаў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна і Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Пасля адборачнага туру, у якім спрабавалі свае сілы 58 канкурсантаў, на фінальным этапе выступілі 38 чытальнікаў.

     Конкурсная праграма складалася з двух аддзяленняў – выканальніцкага і аўтарскага. У выканальніцкім аддзяленні выступоўцы дэкламавалі творы беларускіх, рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Журы ацэньвала ўменне стварыць сцэнічны вобраз, выканаўчае майстэрства і тэхніку прамаўлення. У аўтарскім аддзяленні ўдзельнікі чыталі ўласныя тэксты, а журы найперш улічвала арыгінальнасць і самастойнасць твора, сэнсавую і паэтычную насычанасць, а таксама лагічна-структурную цэласнасць і тэхніку прамаўлення.

      Вучні нашай школы, Шапялевіч Ксенія і Кавальская Дар’я, паспрабавалі свае сілы, прыняўшы ўдзел у конкурсе. Ксенія, вучаніца 5 “Д” класа, пад кіраўніцтвам Галіны Васільеўны Зайко падрыхтавала ўрывак з прозы Ірыны Піваваравай “О чём думает моя голова…” . Дар’я выступіла са сваім уласным вершам “ Мая Беларусь”. Абедзве дзяўчынкі атрымалі дыпломы трэцяй ступені. Віншуем вас, дзяўчаткі, жадаем вам далейшых творчых поспехаў.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.