Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове

Дата: 22 января 2018 в 12:50, Обновлено 22 января 2018 в 12:54
Автор: Колос Е. О.
1 301 просмотр

          З 8 па 12 студзеня 2018 г. у Брэсцкім абласным інстытуце развіцця адукацыі праходзіў ІІІ этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, сярод удзельнікаў якой была Юлія Тунчык, вучаніца 10 “В” класа нашай школы.

      Па выніках трох конкурсных дзён Юлія стала ўладальніцай дыплома ІІ ступені сярод шматлікіх знаўцаў беларускай мовы з усёй Брэсцкай вобласці. Гэта годны вынік, да якога дзяўчына ішла некалькі гадоў. Пачынаючы з шостага класа, Юлія штогод станавілася прызёрам алімпіяд па беларускай, рускай і англійскай мовах.

        На ІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове вучаніца атрымлівала дыпломы ІІ ступені ў 2013/2014 н.г.(6 клас) і 2016/2017 н.г.       (9 клас), дыплом ІІІ ступені ў 2017/2018 н.г.(10 клас).

         

       Высокая матываванасць, стараннасць, працавітасць і мэтанакіраванасць дазволілі Юліі дасягнуць такіх цудоўных вынікаў не толькі ў алімпіядах, але і ў школьнай вучобе. Юля – вучаніца профільнага класа, дзе на павышаным узроўні вывучае матэматыку і фізіку. Пачынаючы з пачатковай школы, яна вучыцца толькі на выдатна, а ў мінулым годзе таксама скончыла і музычную школу № 1 г. Брэста.

Поспехаў табе, Юля!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.