Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Сусветны дзень роднай мовы міжнародная супольнасць будзе адзначаць 21 лютага, але наша школа загадзя пачала святкаваць гэты дзень

Дата: 20 февраля 2021 в 18:47, Обновлено 21 февраля 2021 в 00:21
279 просмотров

Яшчэ два тыдні таму вучні атрымалі заданне стварыць школьны стыкерпак на беларускай мове. Калі настаўнікам заданне падалося няпростым, то школьнікі за лічаныя гадзіны стварылі свае стыкеры. Прычым стварылі ў мэсэнджэрах “ViberiTelegram”. Некаторыя дзеці малявалі фламастарамі і алоўкамі. Работы дзеці выконвалі самастойна і групамі, як  гэта было ў 3 “Б” класе. Вельмі прыемна, што бацькі не стаяць убаку, а працуюць разам са сваімі дзецьмі, ва ўсім ім дапамагаюць. Стыкерпакаў было створана вельмі многа, таму 22 лютага выстава будзе абноўлена.

  

    19 лютага сярод вучняў 6 “А”, 6 “Г”, 6 ”Ж” класаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры Шапялевіч А.У. правяла лінгвістычную гульню “Марскі бой”. Дырэктар школы Каляда Н.Г. адзначыла высокі ўзровень арганізацыі гульні, а таксама выдатныя веды ўдзельнікаў каманд. Пераможцы атрымалі сваю ўзнагароду, а вучні 8-9 класаў падарылі камандам, а таксама ўсім удзельнікам мерапрыемства песню “А дзе жывеш ты?”

 

          20 лютага  наша школа працягвае святкаваць Міжнародны дзень роднай мовы. Усе наведвальнікі шостага школьнага дня могуць сфатаграфавацца ў невялічкай фотазоне “Ў нескладовае”.

 

          Лінгвістычная гульня “Турнір знаўцаў роднай мовы” сёння прайшла і для вучняў 6 “Б”, 6 “В”, 6 “Д”, 6 “Е” класаў. Члены журы выказалі падзяку настаўніку беларускай мовы і літаратуры Таўсцяк В.П. за высокі ўзровень падрыхтоўкі каманд, а таксама класным кіраўнікам і ўдзельнікам гульні за падтрымку. Шасцікласнікі на працягу ўсёй гульні паказвалі не толькі свае веды, але і творчыя здольнасці: адбыўся прагляд мультфільмаў, якія па-беларуску агучылі самі вучні.

 

             Удзельнікі атрымалі не толькі граматы, але і салодкія сувеніры.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="300" scrolling="no" src="https://www.youtube.com/embed/oX_d3Df28Mc" width="400"></iframe>

Фотаздымкі

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.